Кіршы́ (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пятрышкаўскага сельсавета.

Да 20 студзеня 1960 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Заслаўскага пассаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2., да 9 жніўня 1979 года ўваходзіла ў склад Заслаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)..

Каля вёскі знаходзіцца Кіршоўскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Пясчана-жвіровы матэрыял шэры, месцамі гліністы, з лінзамі і праслоямі жвірыстых пяскоў і марэнных супескаў або з уключэннямі валуноў. Пяскі-адсевы пераважна буйна- і сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя. Разведаныя запасы 3,3 млн м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,4—25 м, ускрышы (гліністыя пяскі, марэнныя супескі) 0,2—12 м. Жвір і пясок прыдатныя на выраб бетону і для будаўнічых работ.

Назва Было старое адэльскае прозвішча Кіршаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-HW59?i=208&cat=834700. Ёсць латышскае Kiršahttps://uzvardi.lv/surname/805443.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Пятрышкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна