«Чэлсі» () — англійскі футбольны клуб з горада Лондан. Названы па імені лонданскага раёна Чэлсі, зблізку якога размешчаны хатні стадыён «Стэмфард Брыдж».
Гісторыя Заснаваны ў 1905 годзе і быў прыняты ў другі дывізіён Футбольнай Лігі 1 чэрвеня 1905 года. Хатні стадыён — «Стэмфард Брыдж», які адкрыўся ў 1877 годзе, каманда «Чэлсі» стваралася адмыслова для гульні на новым стадыёне.
Уладальнікам каманды да 25 мая 2022 года быў расійскі бізнесмен Раман Абрамовіч. Заўзятары «Чэлсі» ў сувязі з гэтым фактам нярэдка выконвалі песню «Калинка-малинка» падчас футбольных матчаў.
19 студзеня 2008 года Чэлсі атрымаў 300-ю перамогу ў Прэм’ер-лізе («Чэлсі» — «Бірмінгем Сіці» 1:0).
У 2012 годзе клуб святкаваў сваё найбольшае дасягненне — перамогу ў Лізе чэмпіёнаў.
Дасягненні Чэмпіён Англіі (6): 1955, 2005, 2006, 2010, 2015, 2017 Уладальнік Кубка Англіі (8): 1970, 1997, 2000, 2007, 2009, 2010, 2012, 2018 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі (5): 1965, 1998, 2005, 2007, 2015 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 2012, 2021 Пераможца Лігі Еўропы (2): 2013, 2019 Пераможца Кубка ўладальнікаў кубкаў УЕФА (2): 1971, 1998 Пераможца Суперкубка УЕФА (2): 1998, 2021 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2021
Форма Асноўная форма — сінія кашулі і трусы з белымі гетрамі. Эмблема — цырыманіяльны сіні леў, трымальны кій; дадзеная версія эмблемы была прынятая ў 2005 годзе.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны сайт Афіцыйны сайт
Чэлсі Чэлсі Чэлсі