За́ні (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.

Знаходзіцца за 10 км у напрамку на ўсход ад горада Мядзел, за 173 км ад Мінска, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін.

Назва Беларускі савецкі географ В. Жучкевіч назвы тыпу Зані зусім па сугуччы звязваў з назвай жыхароў Заходняй Грузіі "зані"В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 133..

З іншага бокуб фіксавалася горадзенскае прозвішча Заневіч. У тым жа панёманскім рэгіёне засведчаныя Зан, Зановічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-R3NT-L?i=56&cat=1542830 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-NKN9?i=799&cat=1059928 https://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9B8-MS3D-1?i=1041. Ёсць літоўскія Zanas, Zanaitishttps://pavardes.lki.lt/?pv=493b39929eee970245c26b1e934e333a, латышскія Zāns, Zаnshttps://uzvardi.lv/surname/754080 https://uzvardi.lv/surname/731871.

Гісторыя Падчас знаходжання беларускіх земляў у складзе Расійскай імперыі вёска ўваходзіла ў склад Вілейскага павета Віленскай губерні.

З 1 студзеня 1919 года — у складзе БССР. У гэты час лінія фронту праходзіла за 25 км на захад ад вёскі, каля паўночна-заходняга краю возера Нарач.

З 7 лістапада 1920 года вёска была ўключана ў склад гміны Мядзел новаўтворанага Дунілавіцкага павета пад Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторыйDz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 3, poz. 24. З 19 лютага 1921 года ў складзе гміны Мядзел Дунілавіцкага павета Навагрудскага ваяводства, з 13 красавіка 1922 года ў складзе польскай Віленскай зямлі, ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства Польскай Рэспублікі. З 1926 па 1939 гады — у складзе гміны Мядзел Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.

У верасні 1939 года занята савецкімі войскамі ў выніку Пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. З 12 лістапада 1939 года, пасля прыняцця на пазачарговай III сесіі Вярхоўнага Савета БССР Закона БССР «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанні яе з БССР», у складзе БССР (з 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці). З 15 студзеня 1940 года ў сувязі са скасаваннем Пастаўскага павета — у складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Мядзельскага раёна Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года — Мінскай вобласці.

З 28 мая 2013 года ў сувязі са скасаваннем Старагабскага сельсавета вёска ўвайшла ў склад Слабадскога сельсавета Мядзельскага раёнаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 года № 234 «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области».

Насельніцтва 1921 год — 179 жыхароў, 38 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 30.. 1931 год — 208 жыхароў, 42 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 42. 1997 год — 175 жыхароў, 64 двары.

Вядомыя асобы Ігар Васільевіч Жук (1957—2017) — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык і гісторык літаратуры.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-43. Выданне 1981 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Слабадскі сельсавет (Мядзельскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна