Качано́вічы (, ) — вёска ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ланскага сельсавета.

У 1940—1954 гадах цэнтр Качановіцкага сельсавета. Да 9 жніўня 1960 года вёска ў складзе Дубейкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24..

Славутасці

Гарадзішча (IV—V, XI—XIII стагоддзі), за 1,4 км на паўночны ўсход ад цэнтру вёскі, урочышча Гарадзішча — На вясковых могілках пахаваны 5 воінаў Савецкай Арміі, якія загінулі ў баі з гітлераўцамі пры вызваленні раёна. У 1970 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

Спасылкі

Катэгорыя:Ланскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Нясвіжскага раёна