Варо́нічы (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета. Месціцца за 28 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 43 км ад Мінска.

Гісторыя

Ранняя гісторыя У 1584 годзе ўласнасць Мікалая Радзівіла, сына Юрыя С. 198., цэнтр уладанняў С. 126—127., у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1744 годзе былі млын, карчма, царква, уласнасць С. Кернажыцкага. У 1785 годзе былі вёска і слабада, карчма, уласнасць Янішэўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе сяло, уласнасць А. Шышкі, былі касцёл Раства Багародзіцы, вінакурня, карчма, млын на Пцічы (2 паставы). Побач таксама месціўся двор Двурэчча ўласнасці Шышак. У XIX стагоддзі цэнтр праваслаўнага прыходу. У 1838 годзе была пабудавана новая Міхайлаўская царква, фундаваная Янішэўскімі. У 1858 годзе былі маёнтак і вёска, уласнасць Людвіга Янішэўскага. Вёска да скасавання прыгону адносілася да дамену Цітва. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета.

У 1889 годзе маёнткам Варонічы валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Людвіг Людвігавіч Янішэўскі, было 185 дзесяцін зямлі, да маёнтка адносіўся таксама фальварак Зады. Паводле перапісу 1897 года былі хлебазапасны магазін і піцейны дом. У 1902 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа. У 1913 годзе маёнткам Варонічы валодаў Вячаслаў Скандракоў, было 210 дзесяцін зямлі.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе была працоўная школа 1-й ступені, вучылася больш за 100 вучняў, 2 настаўнікі. Маёнтак нацыяналізаваны, створаны пасёлак. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новае жыццё», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У 1966 годзе з вёскай зліліся пасёлак Варонічы і сяло Вароніцкая Слабада. Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Цітвянскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)., да 28 мая 2013 года была ў адміністрацыйным падпарадкаванні Рудзенскага пассавета, з 28 мая 2013 года — у Рудзенскім сельсавеце.

Насельніцтва 1744 год — 37 двароў, 108 рэвізскіх душ мужчынскага полу 1785 год — 21 двары, 176 жыхароў 1800 год — 43 двары, 309 жыхароў сялян, 4 жыхары ваколічнай шляхты 1858 год — вёска, 199 душ сялян; маёнтак, 20 жыхароў дваровых людзей 1886 год — 37 двароў, 367 жыхароў 1897 год — 77 двароў, 441 жыхар 1908 год: вёска — 92 двары, 629 жыхароў маёнтак — 1 двор, 5 жыхароў урочышча — 1 двор, 3 жыхары 1917 год: вёска — 110 двароў, 426 жыхароў, усе беларусы маёнтак — 1 двор, 34 жыхары; з іх 27 беларусаў і 7 палякаў 1921 год — ва ўрочышчы 1 двор і 5 жыхароў 1960 год — 443 жыхары 2002 год — 104 двары, 190 жыхароў 2009 год — 126 жыхароў 2019 год — 112 жыхароў

Вядомыя асобы Сцяпан Шыманскі (1912—1989) — генерал-лейтэнант авіяцыі. Міхал Богуш-Шышка (1811—1877) — культурны дзеяч, архівіст, перакладчык, гісторык, лінгвіст, энцыклапедыст. Генадзь Кляўко (1831—1979) — беларускі паэт, перакладчык. Міхаіл Плышэўскі (1862—1937) — беларускі протаіерэй, святы навамучанік. Марыя Юркевіч (1916—1996) — паляводка, Герой Сацыялістычнай Працы.

Славутасці

На могілках у Варонічах пахаваны беларускі паэт Рыгор Папараць.

Страчаная спадчына Царква ў імя Святога архангела Міхаіла (1716 — савецкі час) Сядзіба (XIX ст.— пасля 1920) Капліца

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рудзенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна