Антоніа Дзі Натале (; нар. , , Італія) — італьянскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Італіі (2002—2012). Універсальны нападнік, які можа згуляць на любым месцы на лініі нападзення. Ён адрозніваецца сваім дрыблінгам, хуткасцю і здольнасцю забіваць і ствараць галавыя моманты.

Кар’ера Клубная Дзі Натале з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы «Эмпалі». Доўга гуляў у арэндзе ў іншых клубах, пакуль не здолеў замацавацца ў аснове. За 8 гадоў забіў за клуб 49 мячоў. У 2004 годзе «Эмпалі» вылецеў з Серыі A, і Дзі Натале перайшоў ва «Удзінезэ», а таксама пачаў гуляць за зборную Італіі. Неўзабаве Антоніа стаў капітанам клуба. 5 лютага 2011 года ў хатнім матчы супраць «Сампдорыі» Антоніа забіў свой 100-ы мяч за «Удзінезэ» у матчах Серыі A, калі на 40-й хвіліне атрымаў пас на выхад ад Алексіса Санчэса, адарваўся ад апекі Масіма Вольты і Стэфана Лукіні і прасунуў мяч у процілеглы ад Джанлукі Курчы вугалДи Натале забил свой 100-й гол за "Удинезе" в серии А . championat.ru.

У сезоне 2010/11 Дзі Натале стаў найлепшым бамбардзірам італьянскага першынства, забіўшы 28 галоў у 36 гульнях, з паказчыкам 0,78 галоў за гульню. Гэта быў трэці працэнт паводле такога паказчыку ў Еўропе, пасля паказчыкаў Крыштыяну Раналду і Ліянеля Месі.

Пакінуў «Удзінезэ» ўлетку 2016 года і пазней у тым жа годзе абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная У зборнай Італіі дэбютаваў у 2002 годзе ў матчы супраць каманды Турцыі. На Еўра-2008 Дзі Натале запомніўся нерэалізаваным пенальці ў чвэрцьфінале супраць іспанцаў.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Удзінезэ Катэгорыя:Ігракі ФК Эмпалі Катэгорыя:Ігракі ФК В’ярэджа Катэгорыя:Ігракі ФК Варэзэ Катэгорыя:Ігракі ФК Іперцола