Оламаўцкая архідыяцэзія () — архідыяцэзія Рымска-Каталіцкай Царквы з цэнтрам у горадзе Оламаўц, Чэхія. У Оламаўцкую архідыяцэзію ўваходзяць Брненская і Остраўска-опаўская дыяцэзіі. Кафедральным саборам Оламаўцкай архідыяцэзіі з’яўляецца сабор Святога Вацлава. З 2024 года архібіскупам оламаўцкім з’яўляецца .

Гісторыя

У IX—X стст. Оламаўц быў важным цэнтрам Вялікай Маравіі. Пазней ён стаў сталіцай рэгіёна Маравіі. У X стагоддзі тэрыторыя Маравіі ўваходзіла ў склад Рэгенсбургскія дыяцэзіі, пазней яна ўвайшла ў склад Пражскай дыяцэзіі.

Оламаўцкая дыяцэзія была заснавана ў 1063 годзе. У 1182 годзе мараўскі маркграф стаў незалежным і атрымаў права прызначаць біскупаў для Оламаўцкай дыяцэзіі. У 1207 годзе Каталіцкая Царква ў Маравіі атрымала вызваленне ад падаткаў і права самастойна выбіраць біскупа. У XIII стагоддзі біскупы оламаўцкія мелі тытул князя-біскупа і Оламаўцкае біскупства з’яўлялася адным з царкоўных княстваў Свяшчэннай Рымскай імперыі. 30 красавіка 1344 года біскуп оламаўцкі стаў вікарным епіскапам Пражскай архідыяцэзіі.

У 1777 годзе дыяцэзія была павышана да архідыяцэзіі, а 5.12.1777 года оламаўцкая архідыяцэзія аддала частку сваёй тэрыторыі новай Брненскія дыяцэзіі.

Падчас таталітарнага рэжыму архібіскуп Ёсеф Матаха быў інтэрнаваны з 1950 года да сваёй смерці ў 1961 годзе. Новы архібіскуп Оламаўцкай архідыяцэзіі быў прызначаны Ватыканам у 1989 годзе.

30 мая 1996 года Оламаўцкая архідыяцэзія аддала частку сваёй тэрыторыі новай Остраўска-опаўскай дыяцэзіі.

Святыя архідыяцэзіі 30 красавіка 1620 года прыхадскі святар Ян Саркандэр быў закатаваны за абарону тайны споведзі. Ён быў беатыфікаваны ў 1859 годзе і кананізаваны ў 1995 годзе.

Крыніца Annuario Pontificio, Libreria Editrice Vaticana, Città del Vaticano, 2003, ISBN 88-209-7422-3 Булла Suprema dispositione/ Bullarii romani continuatio, Tomo VI, Parte I, Prato 1843, стр. 429—432 Pius Bonifacius Gams, Series episcoporum Ecclesiae Catholicae, Leipzig 1931, стр. 297—298 Konrad Eubel, Hierarchia Catholica Medii Aevi, vol. 1 , стр. 376; vol. 2 , стр. 206; vol. 3 , стр. 262; vol. 4 , стр. 264; vol. 5, p. 296; vol. 6, стр. 317—318

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт Оламаўцкай архідыяцэзіі Звесткі пра Оламаўцкую архідыяцэзію

Катэгорыя:Рымска-каталіцкія дыяцэзіі Чэхіі