Марыя Веньямінаўна Бярко́віч (; ,  — ) — беларускі мастак кіно і графік.

Біяграфія Нарадзілася года ў мястэчку Беразіно (цяпер Мінская вобласць).

Удзельнічала ў мастацкіх выставах з 1927 года. У 1931 годзе скончыла Віцебскі мастацкі тэхнікум, у 1939 — Маскоўскі інстытут выяўленчых мастацтваў, дзе навучалася ў А. Ганчарова і У. Фаворскага. Да Вялікай Айчыннай вайны працавала ў асноўным у галіне ілюстрацыі.

У 1954—1976 гадах працавала мастаком па касцюму на кінастудыі «Беларусьфільм».

Член Беларускага саюза мастакоў з 1963 года, член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1964 года.

Памерла года.

Творчасць Працавала як мастак кіно і ў галіне станковай графікі (акварэль, гуаш, аловак, манатыпія). Сярод асноўных прац — эскізы касцюмаў да фільмаў «Несцерка» (1954), «Міколка-паравоз» (1956), «Чырвонае лісце» (1958), «Апавяданні пра юнацтва» (1959), «Апошні хлеб» (1963), «Запомнім гэты дзень» (1966), «Шчаслівы чалавек» (1969), «Крыніцы» і інш.

Сярод яе твораў ёсць і лірычныя пейзажы, серыя лістоў у тэхніцы акварэлі і гуашы на вытворчую тэму «Барысаўская запалкавая фабрыка імя С. М. Кірава» (1949), шэраг графічных прац: «Пасля вайны на вёсцы», «Ля возера», «Новы Мінск», «На беразе», а таксама серыі «Барысаўская фабрыка запалак» і «Беларускія пейзажы». Аўтар акварэльных пейзажаў Мінска, Раўбічаў, Рыжскага ўзмор’я і інш.

Яе творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Беркович Мария Вениаминовна // Артру.инфо Беркович Мария Вениаминовна // «Беларусьфильм»

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча Катэгорыя:Мастакі-пастаноўшчыкі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі кіно Беларусі