Ведамства федэральнага канцлера Германіі (ням. Bundeskanzleramt) — ведамства ў структуры выканаўчай улады Германіі, у задачы якога ўваходзіць падтрымка дзейнасці федэральнага канцлера Германіі. У будынку Ведамства знаходзіцца кабінет федэральнага канцлера.

Структура ведамства

У структуру падраздзяленняў Ведамства федэральнага канцлера ФРГ ўваходзяць: Аддзел 1: Унутраная і прававая палітыка. Аддзел 2: Знешняя палітыка, палітыка бяспекі і палітыка стымулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця краін, якія развіваюцца. Аддзел 3: Сацыяльная палітыка, палітыка аховы здароўя, рынку працы, інфраструктурная і грамадская палітыка. Аддзел 4: Эканамічная і фінансавая палітыка. Аддзел 5: Еўрапейская палітыка. Аддзел 6: Федэральная выведная служба (БНД) Германіі; каардынацыя разведвальных службаў.

Будынак

Новы будынак Ведамства федэральнага канцлера Германіі адразу стаў адным з славутасцяў Берліна. Рашэнне аб яго будаўніцтве было прынята ў сувязі з пераносам сталіцы аб'яднанай Германіі ў Берлін. Яно было пабудавана за чатыры гады, і 2 мая 2001 года стала афіцыйным месцам працы ўрада. Яно знаходзіцца ў так званай лукавіне ракі Шпрэі, практычна ў цэнтры ўрадавага квартала «Федэральная стужка», літаральна ў некалькіх кроках ад Брадэнбургскіх варот і Рэйхстага. Ведамства было пабудавана па праекце Акселя Шультеса і Шарлоты Франк і абышлося казне ў 465 мільенаў нямецкіх марак. 36-метровы будынак мае празрысты фасад, які нагадвае тэатральную дэкарацыю. Зала пасяджэнняў ўрада знаходзіцца на семым паверсе цэнтральнага блока, на восьмым паверсе размяшчаецца кабінет федэральнага канцлера, на самым верхнім паверсе — яго кватэра. У правым і левым крылах будынка размяшчаюцца кабінеты супрацоўнікаў ведамства.

Глядзіце таксама

Ведамства федэральнага канцлера (Бонн)

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Берліна Катэгорыя:З’явіліся ў 2001 годзе Катэгорыя:2001 год у Берліне