Брындызі ( , , мясц. Brinnisi, , ) — горад і марскі порт у італьянскім рэгіёне Апулія, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Размешчаны на паўднёвы ўсход ад Бары.
Заступнікам горада лічыцца . Свята горада адзначаецца ў першы панядзелак верасня.
Гісторыя Значэнне горада ў антычнасці было выключна вялікім. Грэкі прыпісвалі яго заснаванне Адысееву спадарожнікуГамер. «Прыгоды Адысея» (празаічны пераказ): «Нестар прапанаваў тады паслаць лазутчыкаў у траянскі лагер, каб даведацца, што вырашылі траянцы — зноў напасці на грэкаў ці вярнуцца ў горад. Адразу выклікаўся ісці на гэту небяспечную справу Дыямед і прапанаваў каму-небудзь з герояў ісці з ім. Многія выклікаліся ісці з Дыямедам. Агамемнан загадаў Дыямеду самому выбраць сабе таварыша. Выбраў Дыямед Адысея, улюбёнца Афіны Палады. Верыў ён, што нават з полымя вернуцца яны ўдваіх цэлымі, такі хітры і вёрткі быў Адысей». Дыямеду і называлі Брэнтэсіем (назва ілірыйскага паходжання). Рымляне перайначылі гэта слова ў Брундызій (Brundisium), што значыць «галава аленя» (абрысы бухты сапраўды нагадваюць аленевыя рогі).
Падчас Пунічных войнаў Брундызій і Тарэнт аказалі бязлітаснае супраціўленне арміі Ганібала. Праз гэтыя гарады ішоў увесь рымскі гандаль з Усходнім Міжземнамор’ем. У 40 г да н.э. у Брундызіі сустрэліся і прымірыліся Марк Антоній і Актавіян Аўгуст, а яшчэ праз дваццаць гадоў там памёр вялікі рымскі паэт Вергілій. Насельніцтва горада ў той час было большым, чым у наш час, — прынамсі сто тысяч жыхароў.
У Сярэднявеччы значэнне Брындызі рэзка паменшылася, а большая частка гандлю перамясцілася ў Бары. Становішча часткова выраўнялася пасля ўтварэння Сіцылійскага каралеўства (1071), і менавіта з Брындызі адбылі ў Святую зямлю многія крыжакі. У канцы XIV ст. дынастычныя войны за валоданне Неапалем нанеслі гораду непапраўныя страты, як, зрэшты, і разбуральнае землетрасенне 1456 года.
З аб’яднаннем Італіі Брындызі пачаў развівацца як база ваенна-марскога флоту краіны; у 1866 годзе гавань і канал значна паглыбілі. Спрыяла ажыўленню мясцовай эканомікі і адкрыццё Суэцкага канала ў 1869 годзе. Пасля падзення Мусаліні ў Брындызі знаходзілася штаб-кватэра ўрада П’етра Бадолья, які абвясціў пра выхад Італіі з Другой сусветнай вайны.
Эканоміка У эканамічным плане Брындызі заўсёды моцна залежаў ад марскога гандлю. З горада ў Грэцыю ходзіць паром, вельмі папулярны сярод турыстаў. Развіты харчовая (вінаробства) і хімічная прамысловасць, ёсць нафтаперапрацоўчы завод. Праз Брындызі праходзіць берагавая чыгунка ад Анконы да Лечэ, з адгалінаваннем на Таранта. Аэрапорт размешчаны за 5 км на поўнач ад горада.
Насельніцтва
Славутасці Большая частка Брындызі забудавана сучаснымі будынкамі; сведчанні яго старажытнай гісторыі нешматлікія. Сярод іх адно з галоўных месцаў займае антычная калона, якая пазначала канец знакамітай Апіевай дарогі. Прыморскі замак быў пабудаваны ў 1227 годзе па загадзе імператара Фрыдрыха II. Гарадскі сабор XI стагоддзя быў грунтоўна перабудаваны ў 1749 годзе. Захавалася невялікая раманская ратонда Св. Іаана (XI стагоддзе), якая належала з XII ст. ордэну Св. Труны Гасподняй. Галоўны гарадскі музей — Правінцыйны археалагічны музей імя Ф. Рыбеца, які размяшчаецца ва ўласным будынку з 1958 года.
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Апуліі Катэгорыя:Ваенныя парты Катэгорыя:Парты Адрыятычнага мора