Бе́лае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дрыса, за 18 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, прыкладна за 2,1 км на паўночны ўсход ад вёскі Межна.

Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,16 км. Даўжыня берагавой лініі 1,7 км. Схілы катлавіны маюць вышыню да 2 м. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. На поўдні з возера выцякае ручай у Дрысу.

Літаратура

Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 1.

Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысы