Карэ́сіна — возера ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Аршыца, за 24 км у напрамку на поўнач ад горада Орша, прыкладна за 1 км на поўдзень ад вёскі Арэшкі.
Плошча паверхні возера 0,1 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,25 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 4—6 м. Берагі пераважна нізкія і пясчаныя. Возера ўмерана зарастае.
Літаратура
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. Ліст карты N-36-37. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1981 г.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Аршанскага раёна