Вялі́кае — возера ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Прыпяць, за 2,7 км у напрамку на ўсход ад ускраіны горада Мазыр.
Плошча паверхні возера 0,24 км². Даўжыня 2,1 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі каля 4,4 км.Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагі пераважна нізкія і забалочаныя. Праз сетку меліярацыйных каналаў Вялікае злучаецца з возерам Захарышча і рэкамі Дымарка і Закованка.
Літаратура
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2. Ліст карты N-35-131. Выданне 1975 г.
Катэгорыя:Азёры Мазырскага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці