Уладзі́мір Іва́навіч Ганчарэ́нка (нар. , в. Садкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (2005-2006).

Біяграфія Скончыў Усесаюзны завочны электратэхнічны інстытут сувязі (1981). Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь (1997).

Працаваў тэлеграфістам, электраманцёрам і электрамеханікам Калінкавіцкага раённага вузла сувязі, інжынерам, намеснікам начальніка і начальнікам эксплуатацыйна-тэхнічнага вузла сувязі - ЭТВС - у Калінкавічах, потым у Рэчыцы.

З 1984 па 1994 — узначальваў Магілёўскае абласное вытворча-тэхнічнае ўпраўленне сувязі і інфарматыкі.

З 14 кастрычніка 1994 — міністр сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь.

17 снежня 1999 года прызначаны кіраўніком спраў Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 1999 г №741 «Аб прызначэнні У.І.Ганчарэнкі Кіраўніком спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

З 22 лютага 2001 зноў міністр сувязі Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 2001 года №91 «Аб прызначэнні У.І.Ганчарэнкі Міністрам сувязі Рэспублікі Беларусь» .

17 жніўня 2005 года пасля пераўтварэння Міністэрства сувязі ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі быў прызначаны Міністрам сувязі і інфарматызацыі.Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2005 года №383 «Аб прызначэнні У.І.Ганчарэнкі Міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь» На пасадзе Міністра прапрацаваў да 5 мая 2006 года.

Спасылкі Старонка на сайце Хто ёсць хто Старонка на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі

Катэгорыя:Міністры сувязі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Кіраўнікі справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Нарадзіліся ў Калінкавіцкім раёне