Алякса́ндр Ві́ктаравіч Аге́еў (нар. , в. Трылесіна, Горацкі раён (цяпер — ), Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (2004—2006).
Біяграфія Нарадзіўся 31 студзеня 1952 года ў в. Трылесіна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларускай ССР.
У 1971 годзе скончыў Магілёўскі політэхнічны тэхнікум, у 1979 — Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «інжынер-механік».
З 1971 года працаваў тэхнікам-механікам Аршанскага гархарчгандлю.
У 1971—1973 — служба ў Савецкай арміі.
У 1979—1981 — старшы інжынер-кантралёр станцыі тэхнічнага абслугоўвання, намеснік кіраўніка Бялыніцкай райсельгастэхнікі Магілёўскага вобласці.
У 1981—1992 — інструктар аргаддзела Бялыніцкага РК КПБ, старшыня райсельгасхіміі, намеснік старшыні Бялыніцкага аграпрамысловага аб'яднання, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бялыніцкага райвыканкама.
З 1992 — старшыня Бялыніцкага райвыканкама.
27 красавіка 2000 года ўказам Прэзідэнта прызначаны памочнікам Прэзідэнта — галоўным інспектарам па Брэсцкай вобласці.
6 жніўня 2004 года ўказам Прэзідэнта № 384 прызначаны Міністрам энергетыкі Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2004 № 384 «Аб прызначэнні А. В. Агеева Міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь».
5 мая 2006 года ў сувязі з пераходам на іншую працу быў вызвалены з пасады міністраУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 288 «Аб вызваленні ад пасад некаторых членаў Урада Рэспублікі Беларусь».
16 мая 2006 года быў прызначаны намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2006 г. № 326 «Аб прызначэнні А. В. Агеева намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь», а 23 кастрычніка 2012 года быў адпраўлены ў адстаўкуУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2012 г. № 486 «Аб вызваленні ад пасады А. В. Агеева».
Выбарчая дзейнасць У 1991—1994 — дэпутат Бялыніцкага раённага Савета.
У 1992—1994 — дэпутат Магілёўскага абласнога Савета.
З 1996 года — член Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы.
Асабістае жыццё У Аляксандра Агеева ёсць катэдж ў элітным мінскім раёне Дразды, дзе жывуць у асноўным прадстаўнікі ўлады і людзі блізка звязаныя з Аляксандрам Лукашэнкамhttp://nashaniva.by/?c=ar&i=155262.
Спасылкі Старонка на праекце Прэс Дасье
Катэгорыя:Міністры энергетыкі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Старшыні Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі Катэгорыя:Дэпутаты Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў