Афга́нскія маджахе́ды ( mujāhid, mujahiddin) — члены нерэгулярных узброеных фарміраванняў, матываваных радыкальнай ісламскай ідэалогіяй, арганізаваных у адзіную паўстанцкую сілу ў перыяд грамадзянскай вайны ў Афганістане ў 1979—1992 гадах. Набіраліся з 1979 года з мясцовага насельніцтва з мэтай вядзення ўзброенай барацьбы супраць ваеннай прысутнасці СССР і афганскіх урадаў Бабрака Кармаля і Наджыбулы. Частка афганскіх маджахедаў пасля заканчэння вайны ў сярэдзіне 1990-х гадоў папоўніла шэрагі радыкальнага руху «Талібан», іншая — атрады «Паўночнага Альянсу».

Слова «маджахед» арабскага паходжання («муджахід», множны лік «муджахідзін»), літаральна азначае «змагар за веру»Толковый словарь Беслова, адначасова з'яўляючыся абазначэннем удзельніка джыхаду або мяцежніка (паўстанца). Савецкая армія і афганскія ўлады называлі іх душма́намі ( — dušman, душмон, пушту دښمان - duxman,dušman — «вораг»), а савецкіх салдат афганцы называлі шураві ( — šuravî, шӯравӣ — «савецкі»). Савецкія салдаты часта ўжывалі для іх абазначэння жаргоннае слова «духі» — вытворнае ад «душманы».

Душманы насілі тое ж традыцыйнае афганскае адзенне, што і мясцовае насельніцтва, знешне нічым з яго не адрозніваючыся (кашулі, чорныя камізэлькі, чалма ці паколь).

Літаратура Журнал «Армия», 1999, № 6 Кто же они, душманы? // «Проблемы мира и социализма», № 5 (333), 1986. стр.93-96

Спасылкі

Советский репортёр в гостях у душманов

Катэгорыя:Афганская вайна (1979—1989)