Зарэ́чча (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. Месціцца за 2 км на поўнач ад Мар’інай Горкі, 51 км ад Мінска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы, на рацэ Цітаўка.

Гісторыя У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, шляхецкая ўласнасць, была карчма. У сярэдзіне XIX стагоддзя ўласнасць Асоўскага. У 1889 годзе маёнткам Зарэчча валодалі мяшчане рыма-каталіцкага веравызнання: Антон, Уладзіслаў і Якаў Станіслававы Крыжаноўскія, была 41 дзесяціна зямлі. У другой палове XIX стагоддзя адносілася да каталіцкай парафіі Блонь. У 1897 годзе былі аднайменныя вёска і ўрочышча, у Пухавіцкай воласці.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1939—1954 гадах цэнтр Блонскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Полымя».

Насельніцтва 1897 год — вёска, 22 двары, 137 жыхароў; урочышча, 6 двароў, 33 жыхары 1908 год — 32 двары, 217 жыхароў 1917 год — 41 двор, 276 жыхароў 1960 год — 440 жыхароў 2002 год — 127 двароў, 250 жыхароў 2009 год — 283 жыхары 2019 год — 356 жыхароў

Славутасці Курган — за 1,5—2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Курганне, на ўскрайку лесу, каля балота. Мясцовая назва — Канцы.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Блонскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна