Няро́пля — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).

Назва Назва Няропля балцкага паходжання, складаецца з дзвюх асноўВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — Москва, 1962. — С. 198..

Корань Ner- у літоўскіх рачных назвах тыпу Neris, Nereta, NerotisA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 228., у балцкіх гідронімах на ўсходзе Нярус(с)а (прыток Дзясны), Нерата (возера ля дзвінскай ракі Таропы)Р. А. Агеева. Гидронимия Русского Северо-Запада как источник культурно-исторической информации. Москва, 2004. С. 193., Нераста (рака на Павоччы)Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. — Москва, 1976. — С. 137..

Варыянт гэтага кораня Nar- у назвах тыпу Нарач, Нароўля, літоўскіх гідронімах Narantis, Narasa, Narutis, Nar-akys, Nar-upisA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 223..

Звязана з літоўскім nerti «ныраць», naras «нырок (у ваду)». Далей да індаеўрапейскага ner- «ныраць, пагружацца; нара, логвішча»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. — C. 775—777..

Другая аснова ў назве Няропля звязаная з літоўскім upė, прускім api «рака»K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vinius, 1961. C. 527., якія ў гідронімах Каспля, Вопь, Упа.

Значэнне назвы Няропля (< Ner-upė) можна перадаць як «Глыбокая рака».

Гідраграфія Даўжыня ракі 30 (25Проект организации и ведения лесного хозяйства ГЛХУ «Белыничский лесхоз». — С. 20. ) км. Плошча вадазбору 200 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Ількавічы, вусце за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Каліноўка. Рэчышча, за выключэннем 2 км у вярхоўі, каналізаванае. Цячэ праз возера Няропля. Вадазбор на поўначы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Асноўны прыток — Запакулка (злева).

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-72. Выданне 1981 года. Ліст карты N-35-84. Выданне 1982 года. Стан мясцовасці на 1989 год.

Катэгорыя:Рэкі Бялыніцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Друці