Прата́саўшчына (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета. Месціцца за 41,5 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 69,5 км ад Мінска.

Гісторыя

Ранняя гісторыя У XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Аскерак, адносілася да маёнтка Шацк. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

У XIX стагоддзі 2 засценкі ў Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, месца пражывання дробнай шляхты, побач месціўся засценак дробнай шляхты Котава Ляда. У 1860-х гадах было агулам 13 двароў. Паўднёвы засценак таксама зваўся Кунавец або Пратасаўшчына-Кунавец. У 1888 годзе сярод землеўладальнікаў у засценку Пратасаўшчына былі: дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Восіп Восіпаў Дашкевіч (70 дзесяцін зямлі), праваслаўны дваранін Лявонцій Іванаў Сакалоўскі (145 дзесяцін), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Іван Пятроў Татур (35 дзесяцін), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Франц Пятроў Татур (35 дзесяцін). Ва ўрочышчы Кунавец землеўладальнікамі былі: мешчанін іўдзейскага веравызнання Лейба Гіршаў Пік (10 дзесяцін), праваслаўны дваранін Серафім Карпаў Сакалоўскі (26¾ дзесяціны). У засценку Кунавец землеўладальнікамі былі мяшчане рыма-каталіцкага веравызнання Іосіф Францавіч Багдановіч (25,5 дзесяціны) і Міхаіл Якаўлевіч Багдановіч (25,5 дзесяціны).

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1929 годзе створаны калгас «13 Кастрычніка». У перыяд прымусовай калектывізацыі 1930-х гадоў многа жыхароў было рэпрэсавана.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады імя М. І. Калініна, 3-я Мінская імя С. М. Будзённага, «Буравеснік».

Да 1 красавіка 1960 года вёска ў складзе Слабадскога сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10., з 1 красавіка 1960 года да 5 траўня 1962 года — у складзе Шацкага сельсавета, пасля — зноў у складзе Слабадскога сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..

Да 28 траўня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1897 год — 10 двароў, 59 жыхароў 1908 год — 17 двароў, 179 жыхароў 1917 год — 33 двары, 162 жыхары, усе беларусы; Кунавец-Пратасаўшчына ў 1921 г. — 13 двароў, 60 жыхароў, з іх 34 беларусы і 26 яўрэяў 1960 год — 75 жыхароў 1999 год — 36 жыхароў 2002 год — 17 двароў, 28 жыхароў 2009 год — 20 жыхароўИтоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года 2019 год — 13 жыхароў

Славутасці Капліца-пахавальня Шыстоўскіх (1860-я), уладальнікаў маёнтка Вяркалы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Шацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна