Лысо́ўшчына (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 41 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 18 км ад Мінска, на рацэ Свіслач.

Назва Назва-паняцце, пусты ўчастак зямлі без лесу ці на месцы высечанага лесу С. 215.

Гісторыя

Ранняя гісторыя У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, даўняе ўладанне Прушынскіх. З другой паловы XIX стагоддзя ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета. У 1876 годзе маёнтак купіў мешчанін Стэфан Антонавіч Шот, губернскі сакратар, праваслаўны.

У канцы XIX стагоддзя былі аднайменныя вёска і фальварак.

Найноўшая гісторыя З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва

1858 год — 44 жыхары кан. XIX ст. — вёска, 11 двароў, 79 жыхароў; фальварак, 2 двары, 4 жыхары

1908 год — вёска, 12 двароў, 80 жыхароў; фальварак, 2 двары, 35 жыхароў 1917 год — вёска, 16 двароў, 78 жыхароў; фальварак, 1 двор, 7 жыхароў 1960 год — 86 жыхароў 2002 год — 6 двароў, 12 жыхароў 2010 год — 6 гаспадарак, 10 жыхароў 2012 год — 7 гаспадарак, 11 жыхароў 2019 год — 17 жыхароў

Вядомыя асобы Пётр Іосіфавіч Гучок (1923—1945) — удзельнік Другой сусветнай вайны, лётчык Герой Савецкага Саюза.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Голацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна