Груд () — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.

Гісторыя У пачатку XIX стагоддзя вёска Груды ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх. Упамінаецца ў 1816 годзе пры пераліку населеных пунктах Дрычынскага праваслаўнага прыходу. У 1858 годзе вёска Дукорскай воласці Ігуменскага павета.

Пазней згадваецца і абазначаецца на картах як вёска Рыбцы, адносілася да маёнтка Кастрынь, у Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1929 годзе праведзена калектывізацыя, створаны калгас «Новы Груд».

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У жніўні 1943 года былі спалены ўсе 20 дамоў вёскі, забіты адзін чалавек. Пасля вайны вёска адноўлена.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1800 год — 6 двароў, 31 жыхар 1816 год — 5 двароў, каля 30 жыхароў 1858 год — 23 рэвізскія душы 1897 год — 13 двароў, 79 жыхароў 1917 год — 15 двароў, 86 жыхароў 1926 год — 18 двароў, 104 жыхары 2002 год — 9 двароў, 14 жыхароў 2009 год — 8 жыхароў 2019 год — 5 жыхароў

Вядомыя асобы Генадзь Андрэевіч Шычко (1922—1986)— фізіёлаг.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дукорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Ратынскія Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі