Мастава́я (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета. Месціцца за 19,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 31,5 км ад Мінска, на правым беразе Свіслачы.

Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак Маставое ў 1920-я гады ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас, дзейнічала кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва 1926 год — 12 двароў, 52 жыхары 2002 год — 18 двароў, 37 жыхароў 2009 год — 20 жыхароў 2019 год — 29 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дукорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна