Маастрыхт (, лімб.: Mestreech) — горад на паўднёвым усходзе Нідэрландаў, сталіца правінцыі Лімбург. Насельніцтва 120,2 тыс. чалавек (2006).

Геаграфія Плошча тэрыторыі 59 км², плошча вады — каля 3 км². Горад размешчаны на берагах Мааса зблізку стыку меж Нідэрландаў, Германіі і Бельгіі.

Гісторыя thumb|left|200px|Брама Пекла

Ужо каля 500 г. да н.э. ў раёне сучаснага Маастрыхту існавала кельцкае паселішча. У I стагоддзі да н.э. рымлянамі быў пабудаваны мост праз раку Маас, у сувязі з чым тут узнік гандлёвы цэнтр. Пазней, у III стагоддзі, ён быў пераўтвораны ў ваенны лагер — каструм. Такім чынам, Маастрыхт належыць да трох найстарэйшых гарадоў Нідэрландаў. У наступным стагоддзі тонгерэнскі біскуп Сервацый перанёс цэнтр біскупства ў Маастрыхт, якім ён заставаўся да VIII стагоддзя, калі біскупы абралі сабе новую рэзідэнцыю — Льеж. У сярэднявеччы ўладарамі горада адначасова лічыліся біскуп льежскі і герцаг брабанцкі. У 1579 годзе быў захоплены і зруйнаваны іспанцамі. У 1632 годзе Маастрыхт быў вызвалены ад іспанцаў і ўвайшоў у склад Аб'яднаных правінцый. У 1673, 1748 і 1793 быў акупаваны французамі. У 1839 годзе, нягледзячы на геаграфічную блізкасць да Бельгіі, быў канчаткова замацаваны за Нідэрландамі і стаў важным цэнтрам вытворчасці керамікі. У 1976 годзе быў заснаваны ўніверсітэт. У 1992 тут было падпісана пагадненне аб стварэнні Еўрасаюза, вядомае як Маастрыхцкі дагавор.

Клімат

Адукацыя У Маастрыхце размешчаны самы малады ўніверсітэт Нідэрландаў — Універсітэт Маастрыхта (1976).

У Маастрыхце знаходзіцца адзін з каледжаў міжнароднай супольнасці (адкрыццё — у жніўні 2009).

Славутасці Помнікі маастрыхцкай даўніны ўключаюць перакінуты праз Маас мост Святога Сервацыя (каля 1280 г.), былы будынак суда (каля 1475 г.), барочную ратушу (1658-64) і шматлікія асабнякі, якія адлюстроўваюць эвалюцыю фламандскіх архітэктурных густаў з часоў Рэнесансу.

Захаваліся фрагменты бастыёнаў і манументальная сярэднявечная брама (1229), званыя «варотамі пекла» (Helpoort). Астатнія ўмацаванні былі разбураны Вабанам пры аблозе Маастрыхта ў 1673 годзе: гэта падзея ўвайшла ў падручнікі ваеннага мастацтва. Пры ўзяцці горада паклаў галаву бравы мушкецёрскі капітан-лейтэнант д’Артаньян (у старым замкавым парку яму ўсталяваны помнік). thumb|Базіліка Святога Сервацыя. Сярод шматлікіх сярэднявечных храмаў вылучаецца сабор Святога Сервацыя — найстарэйшы ў краіне: базіліка была закладзена ў VI стагоддзі, блізкі да цяперашняга раманскае аблічча набыла ў XI—XII стст., яе пашырэнне і ўпрыгожванне працягвалася да канца сярэдніх стагоддзяў. Царква Святога Іаана, цяпер занятая пратэстантамі, славіцца сваёй 75-мятровай званіцай. У базіліцы Дзевы Марыі, нягледзячы на незлічоныя перабудовы, ацалела тысячагадовая крыпта.

На поўдзень ад Маастрыхта, у мястэчку Сінт-Пітэрсберг, з часоў антычнасці вялася здабыча мергеля. Агульная працягласць створаных рудакопамі тунэляў перавышае 320 км. Падчас войнаў маастрыхцы хавалі ў іх дзічыну, скаціну, бежанцаў і творы мастацтва.

Спасылкі

City of Maastricht, official site (Dutch) City of Maastricht, official site (English) MaastrichtNet, Best Agenda for Maastricht with English Section Highlights of the Week

Катэгорыя:Гарады Нідэрландаў Катэгорыя:Абшчыны правінцыі Лімбург (Нідэрланды)