Хі́дра (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Назва Паселішчы з назвамі Хідра і Хідры размешчаны каля рэк ці краю балот. Географ Вадзім Жучкевіч кажа аб магчымай сувязі з беларускім словам «хіра» (хворасць). Таксама Жучкевіч лічыць магчымай сувязь тапоніма з Ідрыца (таксама рака Ідрыца), Ідрыя (Славенія), што можа казаць пра агульнае праіндаеўрапейскае паходжанне са значэннем «рака» С. 390—391.
Гісторыя У XVIII стагоддзі вёска ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць, адносілася да ўніяцкай парафіі Пухавічы.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Паводле перапісу 1800 года ў вёсцы была капліца. У 1858 годзе ўласнасць Адама Дземідовіча (дзед Адама Дземідэцкага-Дземідовіча). Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1884 годзе адкрыта школа граматы, у якой на 1890 год вучылася 18 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак.
У 1889 годзе землеўладальнікамі ў вёсцы Хідра былі: праваслаўны дваранін Іосіф Фёдараў Зубкоўскі (19 дзесяцін), праваслаўная мяшчанка Ульяна Конанаўна Корань (20 дзесяцін зямлі), мяшчанка каталічка Паўліна Іванаўна Шпакоўская (19 дзесяцін). Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы быў хлебазапасны магазін, піцейны дом і царква, побач аднайменны маёнтак. У 1908 годзе адкрыта земскае народнае вучылішча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені, было 3 настаўнікі і 100 вучняў. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новае жыццё», былі ваўначоска і кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У часе вайны частка дамоў была спалена.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района».
Насельніцтва 1800 год — 29 двароў, 24 жыхары 1858 год — 307 жыхароў 1897 год — вёска, 90 двароў, 519 жыхароў; маёнтак, 11 двароў, 50 жыхароў 1917 год — 149 двароў, 807 жыхароў 1960 год — 429 жыхароў 2002 год — 83 двары, 185 жыхароў 2009 год — 120 жыхароў 2019 год — 124 жыхары
Культура У «Краёвым слоўніку Чэрвеншчыны» Мікалая Шатэрніка (1929) запісана прыказка «У Хідры людзі хітры», зафіксаваная на хутары Самін.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пухавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Дземідэцкія-Дземідовічы Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі