Бор. Сустракаецца таксама варыянт Бор-Навасёлкаўскі, Барава́я Слабада́, ж.. Слабада́-Барава́я, ж. () — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 11 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Цітаўка.

Гісторыя

Ранняя гісторыя За 1 км на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Падкапцы сярод асушаных балот месціцца гарадзішча (мясцовая назва — Акопы Кацярыны, Капец).

У XVIII стагоддзі вёска Баравая Слабада ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, адносілася да маёнтка Навасёлкі, уласнасць Барэцкай.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

Пасля 1861 года ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоны Бор», працавалі кузня і вятрак.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ходзе карных аперацый вёска была спалена, забіта 235 жыхароў. Пасля вайны вёска адноўлена.

У 1966 годзе да вёскі далучаны пасёлак Бор 1.

Насельніцтва 1970 год — 187 двароў, 704 жыхары 1995 год — 187 двароў, 532 жыхары — С. 215. 2002 год — 145 двароў, 475 жыхароў 2009 год — 470 жыхароў 2019 год — 446 жыхароў

Інфраструктура Сярэдняя школа Механічныя майстэрні Дом культуры Бібліятэка Фельчарска-акушэрскі пункт Дзіцячы сад-яслі Аддзяленне сувязі Крама

Славутасці Гарадзішча (Акопы Кацярыны, Капец) Камень-следавік, на могілках. Паводле аднаго з паданняў, след на камені пакінуў Ісус Хрыстос, які праходзіў праз вёску. Паводле другога падання, хворай жанчыне ў сне Бог указаў на гэты камень і загадаў маліцца за сваё здароўе, у выніку чаго яна вылечылася. Лічыцца, што камень найлепш дапамагае ад зубнога болю.

Вядомыя асобы Раман Фёдаравіч Ляпіч (1906—1977) — беларускі паэт, крытык, перакладчык, выкладчык. Валерый Уладзіміравіч Бабук (нар. 1956) — беларускі спартсмен, трэнер. Сяргей Пятровіч Семяняка (нар. 1975) — беларускі спартсмен.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навасёлкаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна