Міжы́лішча. Сустракаецца таксама варыянт Міжлі́шча (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Гісторыя

Паселішча вядома з пачатку XX стагоддзя як урочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1917 года засценак.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 "Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района". З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва

1908 год — 9 двароў, 36 жыхароў 1917 год — 11 двароў, 66 жыхароў, усе беларусы 1960 год — 65 жыхароў 2002 год — 13 двароў, 20 жыхароў 2009 год — 7 жыхароўИтоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года 2019 год — 4 жыхары

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Шацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна