Шэ́лехава (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 23 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 78 км ад Мінска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Талька.
Гісторыя У канцы XIX стагоддзя ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1917 годзе былі аднайменныя ўрочышча, засценак і хутар.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе хутар Шэлехаў.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 28 мая 2013 года Шэлехава ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 . У снежні 2015 года пасёлак Шэлехава атрымаў статус вёскі«Об отнесении некоторых сельских населенных пунктов Пуховичского района к деревням». Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 29 декабря 2015 г. № 67.
Насельніцтва 1897 год — 9 жыхароў 1917 год — урочышча, 4 двары, 42 жыхары; засценак, 7 двароў, 30 жыхароў; хутар, 3 двары, 22 жыхары 1926 год — 18 двароў, 89 жыхароў 2002 год — 6 гаспадарак, 7 жыхароў 2010 год — 3 гаспадаркі, 3 жыхары 2012 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар 2019 год — 1 жыхар
Вядомыя асобы Пётр Аляксандравіч Навасад (1939—1994) — спявак, заслужаны артыст Беларусі (1989).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна