Насы́цк. Сустракаецца таксама варыянт На́сык, Насы́цэк, Насы́цак (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 17 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 71 км ад Мінска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Талька.
Гісторыя У канцы XIX стагоддзя ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, побач аднайменнае ўрочышча, яно ж Спасава, таксама фальварак Насыцк.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе адкрыта школа 1-й ступені (на базе ранейшай школы граматы).
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .
Транспарт Каля вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Месціцца прыпыначны пункт Весялоўскі.
Насельніцтва 1897 год — 16 двароў, 110 жыхароў; Спасава, 16 двароў 1908 год — 31 двор, 125 жыхароў 1926 год — 30 двароў, 159 жыхароў 1960 год — 121 жыхар 2002 год — 20 двароў, 29 жыхароў 2007 год — 16 жыхароў 2010 год — 11 гаспадарак, 13 жыхароў 2012 год — 10 гаспадарак, 12 жыхароў 2019 год — 18 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна