Ку́хараўка (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 28 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 44 км ад Мінска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Пціч.
Назва Назва ўтвораная ад прозвішча Кухар, Кухарэвіч, якое мае ў аснове слова кухар.
Гісторыя
Пераход Кухараўка ўпамінаецца ў інвентары вёскі Азярычына 1701 года. Пад пераходам, верагодна, маецца на ўвазе брод на Пцічы. Таксама ўрочышча Кухараўка пазначана на плане Азярычына 1867 года.
Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР, месца рассялення жыхароў Азярычына.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У траўні 1944 года ў выніку нямецкай карнай аперацыі пасёлак быў спалены, забіты 5 жыхароў. Пасля вайны населены пункт быў адноўлены.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1940 год — 30 двароў, 123 жыхары 1999 год — жыхароў 2002 год — 8 двароў, 13 жыхароў 2010 год — 14 жыхароў 2019 год — 14 жыхароў
Спіс вуліц Зарэчная вуліца Набярэжная вуліца
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі