Бало́тчыцы. Сустракаецца таксама варыянт Бало́чычы (, ) — вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.
Геаграфія За 2 км на паўднёвы захад ад вёскі знаходзіцца радовішча глін Высокая гара. Паклад у выглядзе адорвеня неагенавых глін звязаны з марэннымі адкладамі дняпроўскага зледзянення. Ва ўскрышы пяскі.
Вядомыя асобы Антон Алешка (1913—1971) — беларускі пісьменнік. Уладзімір Вішнеўскі (нар. 1955) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар, жывапісец, скульптар, педагог. Наталля Віктараўна Блахіна (нар. 1960) — беларускі палітык.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Беліцкі сельсавет (Слуцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Слуцкага раёна