Змі́цер Са́ўка (, Мінск — , Мінск) — беларускі мовазнавец.
Паходжанне Дзед па бацьку Іван Маркавіч Саўка паходзіў з мястэчка Свіслач (цяпер Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць), з сям’і плытагона. У час 1-й сусветнай вайны быў ад’ютантам лётчыка. Пасля вайны, у Бабруйску ўступіў у Камуністычны саюз моладзі. Тамсама ажаніўся з дачкой рабіна Яўгеніяй Абэлеўнай Рывай (паводле пасведчання асобы — Адольфаўнай), сям’я якой паходзіла з горада Сянно (цяпер Віцебская вобласць). Бацька нарадзіўся ў Менску ў 1931 годзе. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, па сканчэнні якога вярнуўся ў Мінск. Маці прыехала ў Мінск на будоўлю ў 1957 годзе з вёскі Сенькавічы (Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць).
Біяграфія У чэрвені 1982 года скончыў сярэднюю школу № 61 Мінска (цяпер гімназія № 3), вучыўся ў адным класе з Артурам Клінавым, разам з якім браў удзел у моладзевым грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984). Летам 1983 года паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1988 годзе. Выкладаў у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце замежных моў, дзе працаваў на кафедры беларускай мовы.
У канцы 1990-х паехаў у ЗША на запрашэнне Вітаўта Кіпеля і прабыў там агулам паўтара года, запісваючы ўспаміны амерыканскіх беларусаў. У 1999—2002 гадах працаваў стыль-рэдактарам на радыё «Рацыя». З 2006 года кіраваў моўнай службай на тэлеканале Белсат.
Памёр 9 красавіка 2016 года, хварэў на рак. Пахаваны на Заходніх могілках Мінска.
У першым шлюбе меў сына Уладзіслава (нар. 1988) і дачку Юстыну (нар. 1994), у другім шлюбе, з Ілонай Урбановіч-Саўкай — дачку Караліну (нар. 1995) і сына Стэфана (нар. 2004).
Працы Аўтар кніг «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія» (у сааўтарстве з Вітаўтам Кіпелем; Нью-Ёрк—Мінск, 2002)Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія. Складальнікі Вітаўт Кіпель і Дзмітрый Саўка. Нью Ёрк—Менск: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, 2002. ХХХVIII, — 568 с., «Беларускі клясычны правапіс» (у сааўтарстве з Юрыем Бушляковым, Вінцуком Вячоркам, Змітром Санько; Вільня—Менск, 2005)Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. Вільня—Менск, 2005. — 160 с., «Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы» (2019, выдадзена пасмяротна) пра гісторыю Беларуска-амерыканскага задзіночання.
Быў адным з аўтараў праграмы «Моўнік», якая выходзіла на тэлеканале «Белсат». У 2015 годзе разам з моўнай службай «Белсату» і пры дапамозе валанцёраў стварыў моўны анлайн-сэрвіс «Добрапіс».
Літаратура Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.
Спасылкі
Акадэмік бяз званьня і кайстра з сальтысонам // svaboda.org 26 ліпеня 2020
Катэгорыя:Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні Катэгорыя:Філолагі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Памерлі ў Мінску Катэгорыя:Пахаваныя на Заходніх могілках Мінска Катэгорыя:Супрацоўнікі Белсата