Бату́рынка. Сустракаецца таксама варыянт Бату́ранка (, ) — вёска ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Азярыцкаслабадскага сельсавета.
Да 10 лютага 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Прылепскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527)..
На ўскраіне вёскі Батурынскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу і пяску. Пластападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Ва ўскрышы дробназярністыя пяскі, супескі.
Вядомыя асобы
Вера Лойка (Вера Іванаўна Галубовіч) (нар. 1958) — беларуская паэтка і празаік.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Азярыцкаслабадскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Смалявіцкага раёна