Пліса́ (, ) — вёска ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Пліскага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 7 км у напрамку на ўсход ад горада Смалявічы, за 45 км ад Мінска, каля ракі Пліса (прыток Бярэзіны).
Насельніцтва 2000 год — 356 жыхароў, 150 двароў.
Гістарычныя і памятныя мясціны Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1905 г.) Брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў.
Вядомыя асобы Андрэй Фёдаравіч Апаровіч (нар. 1922) — вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Доктар тэхнічных навук (1965), прафесар (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Алік Паўлавіч Русецкі (1938—2015) — беларускі спецыяліст у галіне меліярацыі, рэкультывацыі і аховы зямель. Доктар тэхнічных навук.
Літаратура — С. 428.
Спасылкі
Катэгорыя:Пліскі сельсавет (Смалявіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Смалявіцкага раёна