Рынкавая эканоміка, рыначная эканоміка або эканоміка свабоднага рынку — эканамічная сістэма ў якой вытворчасць і распаўсюджванне прадуктаў і паслуг адбываецца праз механізм свабоднага рынку, якім кіруе свабодная цэнавая сістэма.

У рыначнай эканоміцы вытворцы і спажыўцы самі вырашаюць, што яны будуць вырабляць і спажываць і робяць гэта без удзелу дзяржавы. У тэорыі гэта значыць, што вытворца павінен вырашыць, што вырабляць, колькі вырабляць, колькі грошаў запытаць з пакупніка за гэты тавар, колькі плаціць рабочым і іншае. Рашэнні ў рыначнай эканоміцы прымаюцца на аснове канкурэнцыі, попыту і прапановы. Гэта супрацьпастаўляюць планавай эканоміцы, у якой дзяржава вырашае што будзе выраблена і ў якой колькасці. Рыначная эканоміка таксама адрозніваецца ад змешанай эканомікі, у якой рыначныя аперацыі падпарадкоўваюцца пэўнаму дзяржаўнаму кантролю, але ён не настолькі магутны, каб утварыць планавую эканоміку. У свеце няма дзяржаў з чыста рыначнай эканомікай.

У сучасных умовах, пад уплывам недахопаў мінулага і пераходу да сацыяльнай эканомікі, рынкавая эканоміка трансфармуецца: на змену традыцыйнай мадэлі вольнага прыватнага прадпрымальніцтва прыходзіць мадэль калектыўных публічных камерцыйных арганізацый, кампаній і прадпрыемстваў з акцэнтам на навуковы падыход, якая характарызуецца наяўнасцю выбарных і падсправаздачных кіраўнікоў, мерытакратыяй, поўнай дэіндывідуалізацыяй кіравання і поўнай адсутнасцю такіх з’яў, як канфлікты інтарэсаў, непатызм, краніізм і фаварытызм, з кааліцыйнай акцыянернай структурай, падкантрольнай дзяржаве і грамадству. Гэтаму пераходу перашкаджаюць праваліберальныя і індывідуалістычныя настроі, традыцыі і палітычныя плюралізм, палітычная і персанальная цярпімасць.

Гл. таксама Сацыяльна-рыначная эканоміка Капіталізм Канкурэнцыя Эканамічная тэорыя Адам Сміт Недахопы рыначнай эканомікі Стратэгічнае планаванне Квазірынык

Крыніцы

Катэгорыя:Тыпы эканомікі