«Пахаванне Гедзіміна» () — гістарычная карціна Казіміра Альхімовіча, напісаная ў 1888 годзе. Захоўваецца ў зборы Нацыянальным музеі ў Кракаве.
Палатно з вялікім поспехам дэманстравалася на выстаўках у Пецярбургу, Вене, Варшаве, Львове і Сан-Францыска, а сам мастак атрымаў некалькі высокіх узнагарод.
Апісанне Вялікі князь Гедымін вёў абарончую вайну з Тэўтонскім ордэнам, паводле падання ваяваў на поўдні Русі да Пуціўля і Бранска, зрабіў Вільню сталіцай Вялікага княства Літоўскага. У снежні 1341 года загінуў пры аблозе ордэнскага замка Баербург.
Тэма карціны — смутак ад незваротнасці цяжкай страты. З гушчару непраходнай пушчы выходзяць на шырокую паляну ваяры Гедыміна, якія нясуць на руках цела ўладара. Схіліўшы галовы, следам за імі грамадзяцца простыя людзі ў белых вопратках і лапцях. Побач — магутныя дубы і елкі. А над усім гэтым — цяжкія свінцовыя хмары, толькі ўдалечыні відаць нейкае святло як сімвал надзеі, што справа Гедыміна па абароне дзяржавы будзе працягнута.
Катэгорыя:Карціны Казіміра Альхімовіча Катэгорыя:Нацыянальны музей у Кракаве Катэгорыя:Гедзімін