Chloromyia formosa — від двухкрылых насякомых з сямейства мух-ільвінак (Stratiomyidae).
Апісанне
Даўжыня дарослых насякомых складае 7-10 мм. Брушка самак сіне-зялёнае з фіялетавым адценнем, самцоў — з медна-зялёным бляскамChloromyia formosa — a soldier fly . Крылы насякомых — жаўтлява-карычневыя. Ногі чорныя, з жоўтымі каленаміSoldier flies (Stratiomyidae).
Галерэя
Распаўсюджанне
Да нядаўняга часу від быў вядомы толькі ў Палеарктыцы: гэтыя насякомыя шырока распаўсюджаныя на тэрыторыі Еўропы — ад цэнтральнай Скандынавіі да Паўночнай Афрыкі — і Азіі — аж да усходу Сібір і МанголііNartshuk, E. P. (2009). The character of soldier fly distribution (Diptera, Stratiomyidae) in Eastern Europe. Entomological review 89(1): 46-55. . Некаторы час таму адбылася інтрадукцыя ў Паўночную Амерыку. На поўначы мяжа арэалу праходзіць прыкладна па 60° паўночнай шыраты.
Экалогія
Chloromyia formosa насяляюць лясы, жывыя загарадзі, сады і паркі. Дарослыя насякомыя сілкуюцца на кветках і часам выступаюць у ролі адзіных апыляльнікаў рэдкіх відаў раслінGibson, R. H., Nelson, I. L., Hopkins G. W., Hamlett, B. J., Memmott J. (2006). Pollinator webs, plant communities and the conservation of rare plants: arable weeds as a case study. Journal of Applied Ecology 43: 246—257. Текст . Самкі адкладаюць яйкі ў месцы скаплення гніючай расліннай арганікі, у кампосце, на водных раслінах або на паверхні вадыChloromyia formosa , дзе і адбываецца развіццё лічынак.
Лічынкі сілкуюцца арганічнымі адходамі, а дарослыя асобіны — нектарам раслін.
Спасылкі Фатаграфіі дарослых мух на сайце macroid.ru Буйны план галавы мухі
Катэгорыя:Ільвінкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1763 годзе