Княжно — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 8 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, за 0,9 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Непароты, у басейне ракі Сечна.

Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,42 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,05 км.

Схілы катлавіны вышынёй 20— 25 м, параслі хмызняком. Злучана пратокамі з азёрамі Будавесць і Віцір.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна