Се́рхіа Буске́тс Бу́ргас (; нар. , Сабадэль, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца амерыканскага клуба «Інтэр Маямі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі. Чэмпіён свету па футболе 2010. Сын Карлеса Бускетса, які абараняў браму «Барселоны» ў 1990-я гады«Tú, tranquilo; ya me pondré nervioso yo». El País. Серхіа быў параўнальна малавядомым іграком, калі ён далучыўся да першага складу «Барселоны» ў ліпені 2008 года, але ў выніку праз адносна кароткі перыяд часу, здолеў стаць не толькі выключным іграком клуба, але і важным іграком нацыянальнай зборнай менш за год пасля прафесійнага дэбюта ў клубе.
Клубная кар’ера Дэбютаваў за галоўную каманду «Барселоны» 13 верасня 2008 года ў матчы супраць сантандэрскага «Расінга». А ў матчы 22 кастрычніка 2008 года ў Лізе чэмпіёнаў «Барселона» гуляла супраць швейцарскага «Базеля», дзе Серхіа забіў свой першы мяч за «Барселону», той матч «Барселона» перамагла з лікам 5:0. Таксама ў Лізе чэмпіёнаў у апошнім групавым матчы каталонская каманда выйшла рэзервовым складам супраць данецкага «Шахцёра», Серхіа тады забіў свой другі мяч за цяперашні клуб, і таксама ў Лізе чэмпіёнаў. 7 сакавіка 2008 года Бускетс забіў першы гол у Ла Лізе ў браму «Атлетыка» з Більбаа.
Серхіа ўдала канкураваў за месца ў асноўным складзе з Сейду Кейта і Яя Турэ. 27 мая 2009 года ён выйшаў у стартавым складзе «Барселоны» на фінал Лігі чэмпіёнаў, дзе іспанская каманда была мацней за «Манчэстэр Юнайтэд»» з лікам 2:0. З гэтай перамогай, Карлес і Серхіа Бускетс сталі толькі трэцімі бацькам і сынам, якія атрымлівалі перамогу ў найлепшым клубным турніры Еўропы, якія гулялі ў адным клубе. Да таго гэта зрабілі Мануэль Санчыс Марцінес і Мануэль Санчыс Антыюэла з мадрыдскага «Рэала», а таксама Чэзарэ і Паала Мальдзіні з італьянскага «Мілана».
На наступны сезон Гвардыёла падоўжыў выкарыстоўваць пераважна Бускетса замест Турэ. Серхіа наладзіў прадуктыўную гульню ў звязцы з Хаві і Іньестам. Выдатная гульня Бускетса падоўжылася і на сезоне 2010/11. Футбаліст нават выступаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. 27 студзеня 2011 года Серхіа падоўжыў кантракт з каталонскім клубам да 2015 годаBusquets signs new Barca deal . ESPN Soccernet.
У маі 2023 года абвясціў пра свой сыход з каталонскага клуба па заканчэнні сезона 2022/23.
У ліпені 2023 года папоўніў склад амерыканскага клуба «Інтэр Маямі», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады.
Міжнародная кар’ера 2 красавіка 2009 года правёў дэбютную гульню за нацыянальную зборную Іспаніі, замяніўшы ў другім тайме Давіда Сільву ў матчы супраць зборнай Турцыі, які скончыўся перамогай іспанцаў з лікам 2:1.
Дасягненні Клубныя «Барселона»: Чэмпіён Іспаніі (9): 2009, 2010, 2011, 2013, 2015, 2016, 2018, 2019, 2023 Уладальнік Кубка Іспаніі (7): 2009, 2012, 2015, 2016, 2017, 2018, 2021 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (7): 2009, 2010, 2011, 2013, 2016, 2018, 2022/23 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (3): 2009, 2011, 2015 Уладальнік Суперкубка УЕФА (3): 2009, 2011, 2015 Пераможца клубнага чэмпіянату свету (3): 2009, 2011, 2015
«Інтэр Маямі»: Уладальнік Кубка ліг: 2023
Міжнародныя Іспанія: Чэмпіён свету: 2010 Чэмпіён Еўропы: 2012
Крыніцы
Спасылкі
Профіль на сайце barca.ru Профіль на сайце barcamania.com
Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона B Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэр Маямі Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе