Ян Цеханоўскі (, в. Якімаўка, Гомельшчына — , ) — нацыянальны дзеяч Заходняй Беларусі, педагог, дырэктар Навагрудскай беларускай гімназіі.

Біяграфія Скончыў Мінскую настаўніцкую семінарыю. Два гады вучыўся ў Політэхнічным інстытуце ў Санкт-Пецярбургу. У 1909 годзе ў Мінску ажаніўся з Ксеніяй Баландовіч. У 1914 г. скончыў адукацыю і працаваў выкладчыкам спецыяльных прадметаў. Ад 1 жніўня 1918 да 1921 гг. быў дырэктарам рэальнае школы ў Ракаве. У 1921 за нацыянальную патрыятычную дзейнасць быў арыштаваны польскімі ўладамі. Пасля вызвалення пераехаў у Наваградак. Ад 1 верасня 1921 года быў абраны дырэктарам Навагрудскай беларускай гімназіі. З-за пераследу польскімі ўладамі быў вымушаны эміграваць у Францыю. Вярнуўся ў Заходнюю Беларусь у 1927. Пасля 14-гадовай напружанай працы ў арганізаванай ім беларускай школе быў пераведзены польскімі ўладамі ў Ашмяны. Аднойчы падбухтораная банда хуліганаў напала на Яна Цеханоўскага і моцна яго знявечыла. У кастрычніку 1938 года Цеханоўскі памёр ад інфаркту. Пахаваны ў Вільні на Ліпаўскіх могілках разам з памёршай пазней жонкай — былой настаўніцай гімназіі Ксеніяй Баландовіч.

Літаратура Чэмер, Андрэй. Навагрудская беларуская гімназія / Андрэй Чэмер. — Вільнюс : Savarenas, 1997. — 135 с : іл. ; 20 см — ISBN 9986-749-04-2.

Катэгорыя:Выкладчыкі Навагрудскай беларускай гімназіі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)