Аляксандр Марк Дэвід Окслейд-Чэмберлен (; нар. , Портсмут, Англія) — англійскі футбаліст ямайскага паходжання, крайні паўабаронца турэцкага клуба «Бешыкташ» са Стамбула. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2012—2019).
Кар’ера Алекс нарадзіўся ў Портсмуце, графства Хэмпшыр. У раннім дзяцінстве разам з бацькамі пераехаў у суседні горад — Саўтгемптан, дзе і пачаў займацца футболам. У 2010 годзе падпісаў свой першы прафесійны кантракт з клубам «Саўтгемптан». Дэбютаваў за клуб 2 сакавіка 2010 года, калі яму было 16 гадоў і 199 дзён. 8 жніўня 2011 года Окслейд-Чэмберлен падпісаў кантракт з лонданскім «Арсеналам».
29 верасня 2011 года Алекс дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў і адразу адзначыўся забітым голам, стаўшы такім чынам самым маладым іграком, які забіваў за «Арсенал» у рамках розыгрышу гэтага турніру, а таксама самым маладым англічанінам, які адзначаўся голам у Лізе чэмпіёнаўОкслейд-Чемберлен стал самым молодым англичанином, забившим гол в Лиге Чемпионов . Сайт заўзятараў «Арсенала».
У першай палове сезону Чэмберлен практычна не прымаў удзелу ў матчах чэмпіянату, паколькі шлях у аснову яму заступалі Жэрвінью, Уолкат і Аршавін. Аднак пасля ад’езду Жэрвінью на Кубак афрыканскіх нацый у Алекса з’явілася магчымасць часцей выходзіць на пляцоўку. 22 студзеня 2012 года малады англічанін нечакана з’явіўся ў стартавым складзе ў матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд». Гульня скончылася паражэннем «кананіраў» з лікам 1:2, адзіны гол «Арсенала» забіў ван Персі пасля перадачы Чэмберлена, які паводле выніку сустрэчы атрымаў станоўчыя адзнакі.
31 жніўня 2017 года перайшоў у «Ліверпул»«Ливерпуль» объявил о трансфере Окслейд-Чемберлена. by.tribuna.com. У маі 2023 года клуб абвясціў, што Окслейд-Чэмберлен па заканчэнні сезона 2022/23 пакіне каманду ў якасці свабоднага агента.
У жніўні 2023 года падпісаў трохгадовы кантракт з турэцкім «Бешыкташам».
Дасягненні «Арсенал»: Уладальнік Кубка Англіі (3): 2014, 2015, 2017 Уладальнік Суперкубка Англіі (3): 2014, 2015, 2017
«Ліверпул» Чэмпіён Англіі: 2020 Уладальнік Кубка Англіі: 2022 Уладальнік Кубка Англійскай футбольнай лігі: 2022 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2019 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2019 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2019
Цікавыя факты Бацька і дзядзька футбаліста — Марк Чэмберлен і Невіл Чэмберлен адпаведна, таксама, у мінулым прафесійныя футбалісты.
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт Профіль на сайце «Арсенала»
Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Саўтгемптан Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул Катэгорыя:Ігракі ФК Бешыкташ