Ві́шня (, ) (да 30 ліпеня 1964 года Малафе́евічыУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).) — вёска ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Азярыцкаслабадскага сельсавета.
Да 16 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Прылепскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 16.12.2009 №231 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .
Гісторыя У 1712 годзе згадваецца як вёска Малахвеевічы ў складзе маёнтка Прылепы, уласнасці Кіеўскага мітрапаліта, у Мінскім ваяводстве ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 1100.
Спасылкі
Катэгорыя:Азярыцкаслабадскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Смалявіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі