Бекерэ́ль (пазначэнне: Бк, Bq) — адзінка вымярэння радыеактыўнасці ў сістэме СІ.
Бекерэль вызначаецца як актыўнасьць такой колькасці рэчыва, у якім, у сярэднім, за адну секунду адбываецца адзін радыеактыўны распад. Праз іншыя адзінкі вымярэння СІ бекерэль выяўляецца наступным чынам:
Бк = с−1
Адзінка названая ў гонар французскага навукоўца Антуана Анры Бекерэля.
Ва ўсіх выпадках, калі гаворка ідзе аб вымярэнні радыеактыўнасці, пераважна выкарыстоўваць бекерэль, замест с−1. Гэтае правіла прынята для таго, каб прадухіліць няправільную інтэрпрэтацыю і прыцягнуць увагу да магчымай небяспекі вымеранай велічыні для здароўя людзей.
Бекерэль — вельмі маленькая адзінка вымярэння, на практыцы, як правіла, выкарыстоўваюцца кратныя адзінкі, утворанныя з дапамогай дзесятковых прыставак. Аднак у даследаваннях вельмі рэдкіх радыеактыўных працэсаў выкарыстоўваюцца і дзельныя адзінкі (мілі- і мікрабекерэлі).
Раней для вымярэненя радыеактыўнасці выкарыстоўвалася пазасістэмная адзінка вымярэння кюры:
1 Кі = 3,7·1010 Бк (дакладна).
Кратныя і дзельныя адзінкі Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
Спасылкі Вытворныя адзінкі СІ (Міжнароднае бюро мер і ваг)
Катэгорыя:Адзінкі вымярэння Катэгорыя:СІ