Мазу́ршчына (, ) — вёска ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Доўгаўскага сельсавета.

Гісторыя У другой палове XIX стагоддзя вядома як хутар. У 1909 годзе існавалі 16 хутароў пад назвай Мазуршчына, які пазней аб’ядналіся ў адзін. Адносілася да Старобінскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1929 годзе створаны калгас «Чырвоная ніва». У 1924—1954 гадах — цэнтр Мазуршчынскага сельсавета.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 10 чал. XX стагоддзе: 1926 — 282 чал.; 1941 — 200 чал.; 1970 — 342 чал. XXI стагоддзе: 1 студзеня 2004 — 255 чал.

Вядомыя асобы Валянціна Аколава (1954—2013) — беларуская паэтэса, перакладчыца. Алена Канстанцінаўна Стампкоўская (1921—1942) — Герой Савецкага Саюза (1946).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Доўгаўскі сельсавет (Салігорскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Салігорскага раёна