До́брынка (, ) — вёска ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Языльскага сельсавета.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Горкаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Геаграфія На карце 1846 г. з-пад вёскі Добрынкі выцякае рэчка, якая перш пазначаная як Ступніца, а тады як Добрыца (прыток Арэсы). Яна ўцякала ў Арэсу ніжэй за Вярхуціна, абмінаючы папярэдні, драбнейшы прыток Арэсы рэчку Рыжыцу. Каналізаваная рэчка, што цяпер цячэ паўз Добрынку, у ніжнім цячэнні ідэнтычная былому рэчышчу рэчкі Рыжыцы.
Вядомыя асобы Юрый Аляксандравіч Кулакоўскі (нар. 1952) — беларускі палітык.
Спасылкі
Катэгорыя:Языльскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Старадарожскага раёна