Вера Рыгораўна Тара́сік (па мужу Рынковіч; — ) — беларуская актрыса, настаўніца.
Біяграфія Нарадзілася ў Мінску. Скончыла Мінскае гарадское вучылішча (1916). Удзельніца Першага беларускага таварыства драмы і камедыі (1917—1920), Беларускага савецкага тэатра. У 1920—1956 гадах В. Тарасік працавала настаўніцай.
Творчасць Як актрыса, В. Р. Тарасік сфарміравалася па уплывам Ф. Ждановіча. Вызначылася пераважна ў беларускім нацыянальным рэпертуары. Стварыла на сцэне каларытныя народныя характары: Агата і Марыля («Паўлінка» і «Раскіданае гняздо», Я. Купала), Ганна («Модны шляхцюк», К. Каганец), Ульяна («Хам», Э. Ажэшка), Дарота і Мар’я («Бязвінная кроў» і «Пісаравы імяніны», У. Галубок) і іншыя.
Пра самабытны талент Веры Тарасік пісаў Змітрок БядуляГазета «Беларусь» ад 21.12.1919 г..
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Актрысы Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Педагогі СССР