Хуан Франсіска «Хуанфран» Торэс Белен (; нар. , Крэвільентэ, Іспанія) — іспанскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2012—2016). Гуляў, у асноўным, на пазіцыі правага абаронцы.

Клубная кар’ера

«Рэал» Мадрыд Хуанфран з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі мадрыдскага «Рэала», дэбютаваўшы ў складзе клуба 24 студзеня 2004 года. У той дзень ігрок правёў на пляцоўцы 15 хвілін у пераможным матчы супраць «Вільярэала», пасля чаго выступаў, у асноўным, у другой камандзе клуба. Сезон 2005/06 правёў у арэндзе ў клубе «Эспаньёл», дзе атрымаў вопыт рэгулярных выступаў у Ла Лізе і заваяваў свой першы буйны трафей, стаўшы ўладальнікам Кубка Іспаніі.

«Асасуна» Пасля сканчэння тэрміну арэнды Хуанфран вярнуўся ў «Рэал», аднак адразу ж перайшоў да іншага прадстаўніка іспанскага элітнага дывізіёна клуба «Асасуна», заключыўшы з ім паўнавартасны кантракт. Гуляючы ў складзе «Асасуны», выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды.

«Атлетыка» 11 студзеня 2011 года Хуанфран падпісаў кантракт з клубам «Атлетыка» Мадрыд да чэрвеня 2015 года. Разам з камандай станавіўся чэмпіёнам Іспаніі, двойчы выхадзіў у фінал Лігі чэмпіёнаў.

У маі 2019 года абвясціў аб зыходзе з «Атлетыка» па заканчэнні кантрактаХуанфран объявил об уходе из «Атлетико». Он был в клубе 8 лет. by.tribuna.com..

«Сан-Паўлу» У жніўні 2019 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з бразільскім клубам «Сан-Паўлу»Хуанфран подписал контракт с «Сан-Паулу». Туда перешел Дани Алвес. by.tribuna.com.. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона ў лютым 2021 года. Пасля гэтага, завяршыўшы прафесійную кар’еру, вярнуўся ў Іспанію, дзе стаў гуляць у міні-футбол.

Міжнародная кар’ера 26 мая 2012 года таварыскім матчам супраць зборнай Сербіі дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Іспаніі. Нягледзячы на практычную адсутнасць вопыту выступаў у складзе першай зборнай Іспаніі, быў уключаны ў заяўку для ўдзелу ў фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы 2012.

Дасягненні

Клубныя «Эспаньёл»: Уладальнік Кубка Іспаніі: 2006

«Атлетыка»: Чэмпіён Іспаніі: 2014 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2013 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2014 Пераможца Лігі Еўропы (2): 2012, 2018 Уладальнік Суперкубка УЕФА (2): 2012, 2018

Міжнародныя Іспанія: Чэмпіён Еўропы: 2012

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Кастылья Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Эспаньёл Катэгорыя:Ігракі ФК Асасуна Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Сан-Паўлу Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе Катэгорыя:Ігракі ў міні-футбол