Ян (Іван) Юзафавіч Ходзька, Барэйка (, м. Крывічы, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобл. — , ; Псеўданімы: Ян са Свіслачы, Jan ze Świsłoczy) — пісьменнік, драматург, грамадскі дзеяч. Дзядзька пісьменніка Ігната Ходзькі.
Біяграфія Сын шляхціча Юзафа і Канстанцыі з Буйніцкіх. Атрымаў хатнюю адукацыю, вучыўся ў школах Вільні. З 1793 года цывільна-ваенны камісар Ашмянскага павета, дзе валодаў 96 дварамі з 657 прыгоннымі абодвух палоў, з 1795 года асэсар, з 1798 года падсудак Пастаўскага земскага суда. 7 чэрвеня 1800 года пры выбарах на судовыя пасады ён значыцца падсудкам Вілейскага павятовага суда з 259 мужскіх душ уласных сялян. З 1808 года падкаморы Вілейскага павета, у 1810—1811 гадах старшыня Галоўнага цывільнага суда ў Мінску, у якім у 1813—1814 гадах узначальваў другі дэпартамент. У 1812 годзе з’яўляўся ганаровым наглядальнікам вучылішчаў у Дзісенскім павецеЧасовая мінская газета. 1812 год / [агульная рэдакцыя, пераклад з польскага, персаналіі і пасляслоўе Я. Анішчанкі]. — Мн.: В. Хурсік, 2008. — 181, c. — С. 118—118. — ISBN 978-985-6718-71-0. Са спасылкай:Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей — НГАБ). — Фонд 588. — Спр. 207. — Л. 68, 215.. Адзін з арганізатараў масонскіх лож у Мінску і Вільні. У 1816 годзе арганізоўваў масонскія ложы ў Мінскай губерні «Дасканалае адзінства», «Школа Сакрата», «Паўночная Паходня» (заснавальнік, масон 3 ступені з 1818 года), «Шчаслівае вызваленне» (масон 7 ступені)Часовая мінская газета. 1812 год… — С. 118—118. Са спасылкай:НГАБ. — Фонд 295. — Спр. 286. — Л. 171, 238; Фонд 320. — Воп. 3. — Спр. 76. — Л. 124; Фонд 295. — Спр. 286. — Л. 239 адв.; Швед, В. В. Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.): бібліяграфіяны слоўнік / В. В. Швед; Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с.: іл. — С. 78, 93. — ISBN 978-985-417-866-0..
Дом Я. Ходзькі ў Мінску стаў асяродкам культуры, дзе арганізоўваліся канцэрты і тэатральныя пастаноўкі. Пасля звальнення з дзяржаўнай службы пераехаў у Вільню, дзе працаваў у Камісіі па спадчыне князёў Радзівілаў. Быў членам таварыстваў дабрачыннасці і шубраўцаў. Захапіўся праблемамі асветы ў краі. У артыкуле ў часопісе «Dzieje dobroczynności» (1820, № 1) выказаўся за пашырэнне адукацыі сярод народа; ідэю народнай школы і асветы развіў у аповесці «Пан Ян са Свіслачы» (1821). У выніку Я. Ходзька быў абраны ганаровым членам Віленскага ўніверсітэта і прызначаны інспектарам школ Віленскай, Магілёўскай і Віцебскай губ. У 1826 арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Вярнуўся ў Вільню вясной 1830. Знаходзіўся пад наглядам паліцыі. За ўдзел у паўстанні 1830—1831 гадоў зноў арыштаваны ў 1830. Сасланы на УралМаракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. — . Вярнуўшыся ў 1834 з ссылкі, жыў з арандатарства ў Мінскай губ. Пісаў мемуары.
Пахаваны на Парафіяльных могілках у Заслаўі.
Творчасць Пісаў на польскай мове. Класіцыст, потым псеўдакласіцыст-маралізатар. Аўтар камедыі «Вызваленая Літва, або Пераход Нёмана» (1812), трагедыі «Кракус» (нап. 1816), аповесцей «Пан Ян са Свіслачы…» (1821) і «Брат і сястра» (1845), трактата «Аб эксдывізіях, або Аб судовым падзеле маёнтка даўжніка на карысць крэдытораў» (1816), успамінаў і артыкулаў па гісторыі Міншчыны, адметных жывасцю апавядання і значнай колькасцю беларусізмаў. Друкаваўся ў часопісе «Dziennik Wileński» («Віленскі дзённік»), альманаху «Rubon» («Рубон») і інш. П’есы Я. Ходзькі ставіліся ў Мінску на аматарскай сцэне ў 1812.
Сям’я У шлюбе з Кларай з Корсакаў (1770—1852). Дзеці: Уладзіслаў (1794—1861), вілейскі павятовы суддзя; Юзаф (1800—1881), сябра Таварыства філарэтаў, інжынер імператарскага двара, даследчык Каўказа, пазней генерал-лейтэнант Генеральнага штаба; Аляксандр (1804—1891), сябра Таварыства філарэтаў, паэт, блізкі сябра А. Міцкевіча і Ю. Славацкага, рускі консул у Персіі, усходазнавец, арыенталіст і славіст; Фелікс і Міхал (1808—1879), вядомыя механікі; Станіслаў (1808—1879), прафесар хіміі і фізікі ў камунальнай школе Фрыбурга; Зоф’я, замужам за Набароўскім.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Св. Ганны 2-й ст., Св. Уладзіміра 4-й ст.
Бібліяграфія Pisma rozmaite autora «Pana Jana ze Świsłoczy». T. 1—12. Wilno, 1837—1842. Diecezja Mińska około 1830 roku. T. 1. Struktury parafialne. Lublin, 1998.
Крыніцы
Літаратура
Грыцкевіч В. П., Мархель У. І. Пан Ян са Свіслачы з сынамі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. Мн., 1998; PSB; АЗБ. Chodźko D. Jan Chodźko: Obrazek życiorysowy // Teka Wileńska. 1858, № 5. Turska H. Język Jana Chodźki. Wilno, 1930.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Крывічах Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Ян