Давід I Святы (, ,  — ) — кароль Шатландыі з 1124 года, малодшы з 6 сыноў Малькальма III і Святой Маргарыты. За час, праведзены пры англійскім двары, зведаў вялікі ўплыў нарманскай культуры, што адбілася на характары рэформ дзяржаўнага ладу, які ён праводзіў. У часы кіравання Давіда была адчаканена першая шатландская нацыянальная манета, узмацнілася цэнтралізацыя ўлады, была запазычана нарманская феадальная сістэма, прыняты збор законаў «Leges inter Brettos et Scottos», уведзена сістэма бургаў. Пры Давідзе ў Шатландыі ўзрос уплыў нарманскіх рыцараў, шматлікія з якіх сталі родапачынальнікамі вядомых шатландскіх родаў. Давід аказваў падтрымку царквы.

Раннія гады У лістападзе 1093 года, пасля гібелі Малькальма III і яго старэйшага сына Эдуарда падчас уварвання ў Нартумбрыю, шатландскі прастол захапіў брат караля Дональд III. Давід і яго браты Эдмунд, Эдгар і Аляксандр вымушаны былі бегчы ў Англію, дзе тым часам знаходзіўся іх зводны брат Дункан. У 1097 годзе Эдгар пры падтрымцы Вільгельма II Рудога зрынуў Дональда III і стаў новым каралём, пасля чаго Давід з братамі змог вярнуцца на радзіму. thumb|left|Уладанні Давіда — каралеўства Стратклайд

У 1107 годзе памёр бяздзетны кароль Эдгар. Тэрыторыі каралеўства былі падзелены згодна з воляй нябожчыка паміж двума яго братамі — Аляксандрам і Давідам. Аляксандр атрымаў каралеўскі тытул і землі на поўнач ад рэк Форт і Клайд, Давіду ж дасталіся паўднёвыя тэрыторыі і тытул кіраўніка Камберленда. У 1114 годзе пасля шлюбу з Мацільдай Давід стаў апекуном яе сына і часовым кіраўніком ва ўладаннях жонкі.

Кароль усёй Шатландыі

Паўстанні 27 красавіка 1124 года, пасля смерці брата, Давід атрымаў у спадчыну яго ўладанні і стаў поўнаўладным кіраўніком усяго каралеўства. Кіраванне Давіда I лічыцца пачаткам эпохі феадалізму ў раўніннай частцы Шатландыі.

У 1130 годзе памёр кіраўнік Марэя — Хет, які быў зяцем Лулаха. Яго сыны Ангус і Малькальм паднялі мяцеж супраць Давіда, які знаходзіўся ў Англіі. У бітве пры Стракатра Ангус загінуў канетаблем Эдуардам. Кароль Шатландыі сабраўшы вялікае войска, якое ўключала нарманскіх рыцараў з Нартумбрыі, выступіў насустрэч паўстанцам. Паўстанне было падушана, Малькальм патрапіў у палон, а Мюрэй быў канфіскаваны на карысць кароны.

У 1134 годзе абвясціўшы сябе сынам кіраўніка Марэя супраць Давіда падняў паўстанне манах Вімунд. Яго прыхільнікі рабавалі паўднёвы захад Шатландыі. У гэтым жа годзе яно было падушана.

Удзел у англійскай грамадзянскай вайне

Пасля смерці ў 1135 годзе англійскага караля Генрыха I Баклерка ў яго не засталося сыноў. На англійскі прастол прэтэндавалі дачка Генрыха Мацільда і яго пляменнік Стэфан Блуаскі. Правы на англійскую спадчыну былі і ў Давіда, як у пляменніка апошняга англасаксонскага караля Эдгара Этэлінга. Але быўшы ў сваяцтве як з Мацільдай так і са СтэфанамМацільда была дачкой сястры Давіда, з дачкой іншай сястры быў жанаты Стэфан Давід прэтэнзій не высоўваў, а разам з іншымі баронамі прысягнуўсяу якасці трымальніка англійскіх ф’ефаў Мацільдзе як спадчынніцы.

Пасля раптоўнай смерці Генрыха I першым у Лондан прыбыў Стэфан і быў каранаваны, з-за таго, што многія бароны былі не задаволены тым, што імі будзе кіраваць жанчына. Давід I пад маркай абароны правоў пляменніцы ўварваўся ў Англію і атрымаў падтрымку Поўначы (Ньюкасл, Уорк, Норгем, Карлайл), але Поўдзень не падтрымаў Мацільду. Паміж Стэфанам і Давідам пачаліся перамовы ў выніку якіх кароль Шатландыі вярнуў сабе графства Хантынгдан, Карлайл, Данкастэр, акрамя таго яму быў абяцаны Нартумберленд. Прысягу за гэтыя землі прынёс сын Давіда Генрых.

У 1138 годзе сын Давіда Генрых наведаў Англію, дзе атрымаў цёплы прыём. Незадаволеныя тым, што іх шануюць менш за замежніка, архібіскуп Кентэрберыйскі і кіраўнік Чэстэра пакінулі двор, чым, паводле меркавання шатландскага караля, нанеслі абразу. Давід у якасці кампенсацыі запатрабаваў Нартумберленд і атрымаў адмову. У 1138 годзе шатландскія войскі пад камандаваннем яго пляменніка Вільгельма Фіц-Дункана зноў уварваліся ў Англію.

З прычыны таго, што шатландская армія, якая складалася з разнастайных частак, была бязлітаснай да мірнага насельніцтва ёй адказвалі тым жа. Таму пасля перамогі пры Клітэры над арміяй Стэфана Давід не толькі не атрымаў падтрымкі Поўначы, а сустрэў супраціўленне, бласлаўлёнае архібіскупам ёркскім. 22 жніўня 1138 года арміі Стэфана і Давіда сустрэліся каля Нарталертана. Перад бітвай частка нармандскіх баронаў, якія былі адначасова васаламі двух каралёў, паспрабавалі схіліць бакі да міру, але з-за таго, што Давід адмовіўся, яны склалі з сябе клятву вернасці.

Даследчыкі сцвярджаюць, што з-за тактычных пралікаў ДавідаЗакутай у латы англійскай конніцы ён супрацьпаставіў слабаарганізаваных воінаў з Голуэя, якія не мелі брані. У баі яны панеслі цяжкія страты і, пачуўшы ад аднаго англійскага воіна, што шатландскі кароль забіты, у адступілі, дэзарыентаваўшы астатнія войскі шатландцаў. бітва была прайграна. Спроба Давіда ўзяць рэванш каля Нарталертана не ўдалася, але ён змог сабраць разрозненыя атрады і адступіў да Карлайла.

У вайну ўмяшаўся папскі легат Альберык які прапанаваў каралям заключыць мір. Перамовы вялі жонка караля Стэфанаяк сваячка двух каралёў Мацільда і сын Давіда Генрых. Паводле Нотынгемскага дагавора Генрых атрымліваў Нартумберленд акрамя гарадоў Ньюкасла і Бамбара, за якія ён атрымліваў два гарады ў паўднёвай Англіі.

Сям’я Муж Мацільды, дачкі Вальтэафа, графа Нартумбрыі Малькальм (каля 1114 ? 1116/1117) Генрых Шатландскі (1114—12 чэрвеня 1152) — граф Хантынгдан (1130—1138, 1138—1141) і граф Нартумбрыі (1139—1152) Кларыса Гадзірна

Літаратура

Спасылкі

ПапярэднікАляксандр I Кароль Шатландыі 1124 —1153 ПераемнікМалкальм IV

Катэгорыя:Каралі шатландскія Катэгорыя:Данкельдская дынастыя Катэгорыя:Святыя Шатландыі Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XII стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя