Чорненькае — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 24 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 3,5 км на захад ад вёскі Казловічы (на поўнач ад возера Вослепна), у басейне ракі Лужаснянка.

Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км.

Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м, пераважна пад лесам. На захадзе і паўднёвым захадзе забалочаная пойма шырынёй 25—100 м.

Літаратура

Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Лужаснянкі