Гасці́бішча — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 25 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Бярозна, у басейне ракі Аўсянка.
Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,39 км, найбольшая шырыня 0,33 км. Найбольшая глыбіня 9,0 м, сярэдняя — 3,5 м. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км. Аб’ём вады ў возеры 0,23 млн м³.
Знаходзіцца сярод лесу. Схілы вышынёй да 2 м. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 100 м.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна